Для каго:#мастакі сучаснага выяўленчага #мастацтва і #творцы ў сумежных галінах, якія працягла займаюцца мастацкай практыкай. Калі: травень – ліпень (Трнава), ліпень – верасень (Кошыцэ).
Тэма – «Цэнзура як рэальнасць». Запрашаюць беларускіх творцаў паразважаць аб тым, як цэнзура ўплывае на жыццё, грамадства і індывідуальную свядомасць. Галоўная задача заключаецца не толькі ў выяўленні і абмеркаванні пытанняў, звязаных з абмежаваннем свабоды слова і выказвання меркаванняў, але і ў пошуку шляхоў пераадолення гэтых выклікаў.
Арганізатары прапануюць: – пражыванне – студыйную прастору – ганарар 500 EUR / месяц – матэрыяльныя выдаткі да 200 EUR – куратарскую, вытворчую і PR-падтрымку – сувязь з мясцовым культурным жыццём.