Музычная #рэзідэнцыя — One Caucasus Music Academy 2026 | #Грузія→ One Caucasus запускае новую музыч…

Музычная #рэзідэнцыя — One Caucasus Music Academy 2026 | #Грузія

→ One Caucasus запускае новую музычную рэзідэнцыю ў рамках праекта OASis — для міжнародных творцаў, якія хочуць ствараць новую музыку разам з лакальнымі артыст(к)амі.
9 дзён сумеснай працы, эксперыментаў і джэмаў у гарах Сванетыі і рэгіёне Марнеулі — з фінальнымі канцэртамі.

◉ Для каго: #музыкі, #кампазітары/-кі, #саўнд_артысты/-кі з усяго свету.
◉ Калі: 13-22 жніўня 2026
• Mestia, Svaneti Region (13-20 жніўня)
• Tserakvi, Marneuli Region (21-22 жніўня)
• фінальныя канцэрты: 20 і 22 жніўня 2026.

Прапануецца:
• Ганарар 1 300 EUR gross (каля 1 040 EUR net пасля ўтрымання 20%)
• Пражыванне і харчаванне
• Кампенсацыя дарогі да 315 EUR
• Поўная падтрымка вытворчасці
• Супрацоўніцтва з грузінскімі rhythm / horn sections, лакальнымі музыкамі і традыцыйнымі ансамблямі
• Магчымасць прадставіць сваю музыку і сумесна стварыць новыя творы.

Ддл: 20 траўня.
Даведацца больш

навіны | магчымасці | чат | сайт
Instagram | Facebook | Падтрымаць!