Шукаецца PR-менеджар/_ка ў каманду Цэнтра новых ідэй на поўны працоўны дзень. Калі ты гарыш камунікацыяй і сацыяльнымі сеткамі, адказна ставішся да працы і добра арганізуеш свой час, хочаш стаць часткай актыўнай і амбіцыйнай каманды, калі ласка, запоўні форму вакансіі.
Абавязкі:
распрацоўка камунікацыйнай стратэгіі камунікацыя з медыя і партнёрамі дапамога ў арганізацыі івэнтаў напаўненне сайта кантэнтам падрыхтоўка рассылак у mailchimp вядзенне сацыяльных сетак і наладка рэкламы камунікацыя з падрадчыкамі
Патрабаванні:
досвед працы ў PR ад 3 гадоў разуменне, як працуюць сацыяльныя сеткі выдатнае валоданне пісьмовай беларускай мовай валоданне ангельскай мовай (B1 і вышэй) уменне карыстацца графічнымі рэдактарамі (Figma, Photoshop) вопыт працы з WordPress soft skills тайм менеджмент