Тры рэзідэнцыі ў 2027 ад Grantham Foundation | #Канада→ Grantham Foundation for the Arts and the En…

Тры рэзідэнцыі ў 2027 ад Grantham Foundation | #Канада

→ Grantham Foundation for the Arts and the Environment прымае заяўкі на тры рэзідэнцыі, прысвечаныя сувязям мастацтва, даследаванняў і экалагічных пытанняў.

Усе праграмы прапануюць рэзідэнцыю ў Квэбэку і грант ад 5000 да 10.000 CAD (~3400-6800 EUR).

◉ Перыяды рэзідэнцый (2027): студзень / люты / ліпень / жнівень (канкрэтныя даты ўзгадняюцца з удзельнік/цамі).

Ддл: 27 траўня.


1⃣ Рэзідэнцыя для мастакоў і мастачак у сферы візуальнага мастацтва

◉ Для каго: #візуальныя_мастакі/-чкі, мінімум 5 гадоў прафесійнага досведу. Магчымыя індывідуальныя заяўкі і дуэты.

Праекты павінны закранаць эстэтычныя, сацыяльныя або глабальныя аспекты экалагічных праблем.

Фарматы: фатаграфія, інсталяцыя, скульптура, жывапіс, графіка, перформанс, sound art, digital і media art.

Прапануецца:
– 4-тыднёвая рэзідэнцыя
– Грант 5000 CAD
– Магчымасць дадатковай падтрымкі да 5000 CAD для развіцця праекта (другая фаза)
– Да 1000 CAD на частковую кампенсацыю дарогі
– Фінальная публічная прэзентацыя праекта.

Даведацца больш


2⃣ Рэзідэнцыя для даследчыкаў/-ц, куратараў/-к і крытыкаў/-інь, якія працуюць на скрыжаванні візуальнага мастацтва і экалогіі

◉ Для каго: #даследчыкі/-цы, #куратары/-кі, #крытыкі/-ні; спецыялісты/-кі ў сферы мастацтва, навакольнага асяроддзя або сумежных дысцыплін.

Не прымаюцца праекты, звязаныя з універсітэцкімі курсамі або дысертацыямі.

Прапануецца:
– 4-тыднёвая даследчая рэзідэнцыя
– Грант 5000 CAD
– Магчымасць дадатковай падтрымкі да 5000 CAD
– Да 1000 CAD на частковую кампенсацыю дарогі
– Фінальная публічная прэзентацыя даследавання.

Даведацца больш


3⃣ Рэзідэнцыя для архітэктараў/-к і даследчыкаў/-ц, якія даследуюць архітэктуру і экалагічныя выклікі сучаснасці

◉ Для каго: #архітэктары/-кі, #даследчыкі/-цы, спецыялісты/-кі ў сферы архітэктуры. Магчымыя індывідуальныя заяўкі і дуэты.

Прапануецца:
– 3-тыднёвая рэзідэнцыя
– Грант 5000 CAD
– Магчымасць дадатковай падтрымкі да 5000 CAD
– Да 1000 CAD на частковую кампенсацыю дарогі
– Фінальная публічная прэзентацыя даследавання.

Даведацца больш

навіны | магчымасці | чат | сайт
Instagram | Facebook | Падтрымаць!