Рэзідэнцыі для жанчын-мастачак ад Calliope Arts Foundation× Levett Collection / FAMM × Museo Sant’Orsola | Фларэнцыя, #Італія
→ Рэзідэнцыя прапануе працаваць з гісторыяй месца — былога жаночага кляштара, фабрыкі і цэнтра для бежанак — і ствараць сучасныя праекты пра досвед жанчын, памяць і трансфармацыю прасторы. Вынікі рэзідэнцыі будуць уключаныя ў культурную праграму музея 2027 і прадстаўлены публіцы.
◉ Для каго: #мастачкі. ◉ Калі: кастрычнік-снежань 2026 (2 месяцы).
Прапануецца: • Грант 1700 EUR / месяц (нетта) • Пражыванне і працоўная прастора (Villa Il Palmerino) • Куратарская і тэхнічная падтрымка • Фінансаванне вытворчасці праекта • Магчымасць публічнай прэзентацыі (open studio / паказ work-in-progress).