→ Двухдзённы інтэнсіў пра тое, як праз коміксы і візуальныя гісторыі гаварыць пра сацыяльныя і праваабарончыя тэмы без складанай тэрміналогіі і прыцягваць новую аўдыторыю. Фармат: праца ў невялікіх групах + практычныя заданні.
◉ Калі: 11-12 сакавіка, 17:00-20:00. ◉ Для каго:#актывісты/-кі, #журналісты/-кі, SMM спецыялісты/-кі, #медыяменеджары/-кі. Для тых, хто працуе з тэмамі правоў чалавека і шукае крэатыўныя фарматы камунікацыі. • Папярэднія навыкі малявання не абавязковыя.
Адбор па матывацыі. Адрас правядзення дашлюць адабраным удзельнікам/-цам. Пытанні:@dzwaw.