Анлайн-#курс «Публічная палітыка для пачаткоўцаў» → Курс пра тое, як уладкавана дзяржаўнае кіраванне…

Анлайн-#курс «Публічная палітыка для пачаткоўцаў»

→ Курс пра тое, як уладкавана дзяржаўнае кіраванне, як прымаюцца рашэнні і якія інструменты ўплыву даступныя грамадзян(к)ам ужо цяпер.

◉ Старт 10 патоку: 9 сакавіка.

Фармат:
• 4 тыдні навучання (8 модуляў)
• Кароткія відэалекцыі + падрабязныя канспекты
• Тэсты для праверкі разумення
• Жывыя вячэрнія вэбінары ў Telegram (13, 20, 27 сакавіка, 20:00-21:30 па Мінску)
• Доступ да матэрыялаў пасля заканчэння курса (абмежаваны час)
• Сертыфікат пры праходжанні ўсіх модуляў.

Праграма:
– што такое публічная палітыка і з чаго яна складаецца
– як публічная палітыка ўплывае на паўсядзённае жыццё чалавека і грамадства
– як узнікаюць грамадска значныя праблемы і чаму не ўсе з іх вырашаюцца
– як прымаюцца палітычныя рашэнні і чаму яны не заўсёды выглядаюць лагічнымі
– хто і як уплывае на гэтыя працэсы
– што такое грамадзянскі ўдзел і ў якіх формах ён магчымы
– як чалавек можа вызначыць сваю ролю і ўплываць на жыццё грамадства без удзелу ў партыйнай палітыцы.


◉ Аўтар курса: Павал Усаў — доктар палітычных навук, палітычны аналітык і аглядальнік, кіраўнік Цэнтра палітычнага аналізу і прагнозу (Варшава).

Ддл: 8 сакавіка.
Даведацца больш

навіны | магчымасці | чат | сайт
Instagram | Facebook | Падтрымаць!