Даследчая рэзідэнцыя NTMoFA International Residency Program 2026 | #Тайвань→ Даследчая рэзідэнцыя ў…

Даследчая рэзідэнцыя NTMoFA International Residency Program 2026 | #Тайвань

→ Даследчая рэзідэнцыя ў National Taiwan Museum of Fine Arts (NTMoFA) для творцаў, якія хочуць працаваць з калекцыяй музея і тэмамі тайваньскага мастацтва.

◉ Для каго: #мастакі/-чкі, #куратары/-кі, #мастацтвазнаўцы, #крытыкі/-ні, #тэарэтыкі/-ні, музейныя прафесіяналы/-кі. Мінімум 5 гадоў прафесійнага досведу; веданне NTMoFA і тайваньскага мастацтва.
◉ Калі: 3 верасня – 22 кастрычніка 2026 (30-50 дзён абавязковага знаходжання).

Прапануецца:
• Авіяквіток туды-назад (economy)
• Трансфер аэрапорт–музей
• Кампенсацыя страхоўкі да 5 000 NTD (~145-155 EUR)
• Штодзённая стыпендыя:
– 5350 NTD (~155-165 EUR) — #даследчыкі/-цы
– 7130 NTD (~205-220 EUR) — дацэнты/-кі
– 8915 NTD (~260-275 EUR) — прафесары/-кі
• Cтудыя
• Доступ да бібліятэкі і фондаў музея.

*Жыллё не прадастаўляецца (пакрываецца са штодзённай стыпендыі). Падатак 18% утрымліваецца з выплат.

Ддл: 31 сакавіка (GMT+8).
Даведацца больш

навіны | магчымасці | чат | сайт
Instagram | Facebook | Падтрымаць!