Грантавая праграма для арганізацый з Польшчы, Чэхіі і Славакіі local.history ад EVZ Foundation | #Ге…

Грантавая праграма для арганізацый з Польшчы, Чэхіі і Славакіі local.history ад EVZ Foundation | #Германія

→ Грантавая праграма для арганізацый з Польшчы, Чэхіі і Славакіі на адукацыйныя праекты па лакальнай гісторыі перыяду нацыянал-сацыялізму і Другой сусветнай вайны.
Праграма падтрымлівае праекты, якія крытычна асэнсоўваюць мінулае, звязваюць яго з сучаснасцю і ўмацоўваюць дэмакратычныя каштоўнасці.

◉ Тэрміны праекта:
• Старт не раней за 1 жніўня 2026
• Працягласць да 30 месяцаў (макс. да 31 студзеня 2029).

◉ Для каго: некамерцыйныя арганізацыі і дзяржаўныя ўстановы (музеі, універсітэты, бібліятэкі і інш.), зарэгістраваныя ў Польшчы, Чэхіі або Славакіі; асабліва заахвочваюцца супольніцкія арганізацыі (LGBTIQ, яўрэйскія, ромскія, фемінісцкія, мігранцкія і інш.).

Прапануецца:

– Фармат 1. Лакальны праект
• Рэалізацыя ў сваёй краіне / рэгіёне
• Без абавязковага міжнароднага партнёра
• Бюджэт 60.000-80.000 EUR.

– Фармат 2. Лакальны праект з міжнародным кампанентам
• Абавязковы партнёр з іншай еўрапейскай краіны або Ізраіля
• Сумесная транснацыянальная праца (абмен, супастаўленне лакальных гісторый, еўрапейскі кантэкст)
• Бюджэт 80.000-120.000 EUR.

Фінансаванне пакрывае: персанал; аперацыйныя выдаткі (ганарары, паездкі, матэрыялы, варкшопы і інш.); аднаразовыя выдаткі (абсталяванне); адміністрацыйныя выдаткі (макс. 7%).
Суфінансаванне: НКА могуць падавацца без уласных сродкаў (пры абгрунтаванні); дзяржаўныя ўстановы павінны забяспечыць 20% бюджэту (уласныя або трэція сродкі).

◉ Партнёры могуць быць з краін ЕС і шэрагу іншых еўрапейскіх дзяржаваў (у т.л. Украіна, Малдова, Сербія, Вялікабрытанія і інш.). Супрацоўніцтва з арганізацыямі, зарэгістраванымі ў Расіі або Беларусі, немагчыма.

Ддл: 7 красавіка, 12:00 (CET).
Даведацца больш

навіны | магчымасці | чат | сайт
Instagram | Facebook | Падтрымаць!