Конкурс сольных танцавальных прац Solo Dance Contest 2026 | #Польшча → Solo Dance Contest — міжнарод…

Конкурс сольных танцавальных прац Solo Dance Contest 2026 | #Польшча

→ Solo Dance Contest — міжнародны конкурс сольных танцавальных прац, які штогод збірае прафесійных танцоўшчыкаў/-ц і харэографаў/-к з усяго свету. Конкурс пройдзе ў межах 18-га Гданьскага фестывалю танца.

◉ Для каго: прафесійныя #танцоры/-кі 18+ з пацверджаным досведам (дыплом або дакументаваная мастацкая практыка)

Што можна падаваць:
• Cольныя працы працягласцю ад 5 да 20 хвілін
• Прэм’ера не раней за 1 чэрвеня 2024.

Польскія адборы (Solo Dance Contest PL)
◉ Калі: 18-19 красавіка.
• Адабраныя 10-12 сола, з якіх 5-7 трапяць у асноўны конкурс
• Ганарар за паказ 450 PLN (брута)
• Пражыванне, харчаванне і кампенсацыя дарогі ў межах Польшчы.

Месца і даты асноўнага конкурсу: #Гданьск, 14-17 верасня 2026.
Прапануецца:
• Прызавы фонд 6000 EUR: 5 500 EUR: 1-е, 2-е і 3-е месцы (журы) + 500 EUR (прыз гледачоў/-ак)
• Запрашэнне ў Гданьск і паказ сола на сцэне Klub Żak
• Пражыванне і харчаванне падчас конкурсу
• Кампенсацыя дарогі: да 400 PLN у межах Польшчы і да 180 EUR для ўдзельнікаў/-ц з-за мяжы.

Ддл: 22 сакавіка.
Даведацца больш

навіны | магчымасці | чат | сайт
Instagram | Facebook | Падтрымаць!