BRÜCKEREI #3 — харэаграфічная платформа і даследчая лабараторыя | #Швейцарыя→ BRÜCKEREI #3 — двухтыд…

BRÜCKEREI #3 — харэаграфічная платформа і даследчая лабараторыя | #Швейцарыя

→ BRÜCKEREI #3 — двухтыднёвая ментарская праграма харэаграфічнага для харэографаў/-к, прафесійных танцораў/-к і аматараў/-к.

Праграма рэалізуецца пад ментарствам Thomas Hauert — швейцарскага перформера, харэографа і педагога, вядомага працай з імправізацыяй і калектыўнымі формамі стварэння.

◉ Калі: 6-18 ліпеня.

Фокус 2026:
• Імправізацыя як спосаб стварэння і выканання
• Калектыўнае даследаванне, кампазіцыйныя інструменты
• Камунікацыя харэаграфічных ідэй і прыняцце рашэнняў у рэальным часе
• Працэс-арыентаваны падыход.

Вынікі даследавання будуць прадстаўлены публіцы ў фармаце нефармальнага паказу 18 ліпеня 2026.

1⃣ ◉ Для каго: #харэографы/-кі на любым этапе кар’еры, без абмежаванняў па ўзросце і гендары.
Прапануецца:
• Прафесійны ментарынг
• Бясплатны ўдзел
• Пакрыццё праезду, пражывання і per diem для тых, хто жыве па-за Цюрыхам.

2⃣ ◉ Для каго: #танцоры/-кі ўсіх стыляў, якія пражываюць у Швейцарыі; завершаная прафесійная танцавальная адукацыя.
Прапануецца:
• Інтэнсіўны творчы працэс і прафесійны абмен
• Пашырэнне рухальнай мовы і сеткі кантактаў
• Ганарар 2500 CHF (gross).

3⃣ ◉ Для каго: мясцовыя жыхары/-кі / аматары/-кі танца без патрабавання папярэдняга танцавальнага досведу.
Прапануецца:
• Бясплатны ўдзел
• Праца разам з харэограф(к)амі і прафесійнымі танцор(к)амі
• Абанемент з бясплатным уваходам на спектаклі Tanzhaus Zürich у сезоне 2026/2027.

Ддл: 15 сакавіка.
Даведацца больш

навіны | магчымасці | чат | сайт
Instagram | Facebook | Падтрымаць!