Два анлайн-варкшопы для НКА і сацыяльных бізнесаў → Практычныя сустрэчы пра камандную працу, матывац…

Два анлайн-варкшопы для НКА і сацыяльных бізнесаў

→ Практычныя сустрэчы пра камандную працу, матывацыю і камунікацыю ў некамерцыйным сектары.

1⃣ Варкшоп «Матывацыя ў некамерцыйных арганізацыях: шчырая размова»

◉ Калі: 24 лютага, 18:00 CET / 20:00 Мінск.

Пра што:
• Ці можна казаць пра матывацыю, калі ў арганізацыі няма грошай
• Дзе тэорыя пра матывацыю сутыкаецца з рэальнасцю
• Матывацыя vs дысцыпліна, матывацыя vs маніпуляцыя — дзе межы
• Дзе заканчваецца адказнасць кіраўніка/-ніцы
+ Пытанні ўдзельнікаў і ўдзельніц.

◉ Спікерка: Святлана Зінкевіч — кіраўніца і экспертка з больш як 20-гадовым досведам у НКА, трэнерка і фасілітатарка.

Ддл: 23 лютага, 00:00.
Зарэгістравацца


2⃣ Варкшоп «Чуць каманду: камунікацыя як люстэрка яе стану»

◉ Калі: 26 лютага, 18:00 CET / 20:00 Мінск.

Пра што:
• Як дыягнаставаць «ціхае» напружанне ў камандзе
• Інструменты для бяспечнай размовы (у тым ліку «стоп-словы» і роля «ахоўніка атмасферы»)
• Як выбраць фармат: асабістая размова, групавая рэтраспектыва, пісьмовая зваротная сувязь ці працоўная сесія
• Як ператвараць патэнцыйныя канфлікты ў пункты росту.

◉ Спікерка: Марыся Маркевіч — спецыялістка па навучанні дарослых, працуе з рэсурснымі станамі каманд.

Ддл: 25 лютага, 00:00.
Зарэгістравацца

навіны | магчымасці | чат | сайт
Instagram | Facebook | Падтрымаць!