Для каго:#дызайнеры. Калі: 19 жніўня – 20 лістапада.
Цэнтр творчасці Center Rog заклікае дызайнераў з розным вопытам прыняць удзел у творчай праграме, што даследуе практыкі ўстойлівасці, якія могуць дапамагчы сучаснаму дызайну адказаць на экалагічныя, сацыяльныя і культурныя пытанні. Цікавіць, як дызайнеры адаптуюць традыцыйныя канцэпцыі, матэрыялы і каштоўнасці для стварэння актуальных сучасных твораў.
Арганізатары прапануюць: – пражыванне – асабістую працоўную прастору – доступ да 9 вытворчых лабараторый і агульнай працоўнай прасторы – настаўніцтва – праезд – ганарар 4300 EUR – вытворчыя выдаткі 4000 EUR – магчымасць удзелу ў выставе.