Культурная асацыяцыя Pim Spazio Scenico, якая базуецца ў міланскім тэатры PimOff, запрашае творцаў перформансу і танца. Напрыканцы рэзідэнцыі праекты на любой стадыі распрацоўкі павінны прэзентавацца публічна, гэта можа быць адкрытая рэпетыцыя, майстар-клас, лабараторны паказ і г.д.
Арганізатары прапануюць: – тэатральную прастору – пражыванне – падтрымку да 3000 EUR – тэхнічнае кансультаванне – арганізацыю, прасоўванне і камунікацыйную падтрымку.