Конкурс дуэтаў RIDCC 2026 | #Нідэрланды→ Rotterdam International Duet Choreography Competition (RID…

Конкурс дуэтаў RIDCC 2026 | #Нідэрланды

→ Rotterdam International Duet Choreography Competition (RIDCC) адкрывае прыём заявак на конкурс харэаграфічных дуэтаў. Фестываль пройдзе 17-20 чэрвеня 2026 у Ратэрдаме.

◉ Для каго: #харэографы/-кі і #танцоры/-кі ўсіх стыляў танца. Прымаюцца толькі дуэты (2 чалавекі на сцэне). Працягласць працы: 7-12 хвілін. Прэм’ера не раней за сакавік 2022.

Праграма:
• Паўфіналы 18-19 чэрвеня 2026
• Фінал 20 чэрвеня 2026 (Theater Zuidplein, Ратэрдам)
• Абавязковы ўдзел у майстар-класах і прафесійнай праграме 17-20 чэрвеня.

Прапануецца:
• Пражыванне (гатэль з сняданкам) для ўдзельнікаў/-ц
• Кампенсацыя дарогі: у межах Еўропы да 250 EUR на чалавека і па-за Еўропай да 300 EUR (<5000 км) або да 500 EUR (>5000 км)
• Удзел у міжнароднай сетцы танцавальных інстытуцый
• Магчымасць выйграць XL Production Award — стварэнне поўнаметражнай пастаноўкі з Scapino Ballet Rotterdam; Partner Awards ад міжнародных кампаній; Audience Award.

Ддл: 1 сакавіка, 23:59 (CET).
Даведацца больш

навіны | магчымасці | чат | сайт
Instagram | Facebook | Падтрымаць!