Стыпендыя KWI International Fellowships 2026-2027 | #Германія→ Institute for Advanced Study in the H…
→ Institute for Advanced Study in the Humanities (KWI) прымае заяўкі на даследчыя стыпендыі для гуманітарных, культурных і сацыяльных навук.
Праект павінен выразна адпавядаць даследчай праграме KWI, якая ўключае: science studies, visual literacy, aesthetic practices, historical impact, дыялогі паміж культурнымі і сацыяльнымі навукамі.
◉ Для каго: даследчыкі/-цы з усяго свету, якія маюць завершаную ступень PhD і да 6 гадоў постдактаральнага досведу (PhD атрыманы ў 2020 або пазней), працуюць у сферах гуманітарных, культурных або сацыяльных навук.
◉ Калі: 1 кастрычніка 2026 – 31 сакавіка 2027 (6 месяцаў).
Прапануецца:
• Фелоўшып-кантракт (не працоўны кантракт)
• 3000 EUR у месяц (да падаткаў)
• Офіс, тэхнічная і адміністрацыйная падтрымка
• Доступ да бібліятэкі, даследчай і івэнт-інфраструктуры
• Магчымасць уключэння ў міждысцыплінарныя калоквіумы, лекцыі і канферэнцыі
• Частковае пакрыццё выдаткаў на прыезд і ад’езд.
Акадэмічнае асяроддзе:
• Супрацоўніцтва з University Alliance Ruhr (Дуйсбург-Эсэн, Бохум, Дортмунд)
• Доступ да сеткі ўніверсітэтаў у Дзюсельдорфе, Кёльне, Мюнстэры, Білефельдзе
• Магчымасці абмену з Folkwang University of the Arts
• Транснацыянальныя ініцыятывы з Бельгіяй і Нідэрландамі.
навіны | магчымасці | чат | сайт
Instagram | Facebook | Падтрымаць!