Праграма для куратараў/-к на пачатку кар’еры Emerging Curators Platform 2026 | #Літва→ Emerging Cura…

Праграма для куратараў/-к на пачатку кар’еры Emerging Curators Platform 2026 | #Літва

→ Emerging Curators Platform (ECP) ад SODAS 2123 адкрывае набор у 6-месячную праграму. Тэма 2026 — Materials and Materiality: пра матэрыяльнасць твораў, іх палітычны, паэтычны і гістарычны сэнс і пра тое, як матэрыял фарміруе выставу, прастору і куратарскую мову.

◉ Для каго: #куратары/-кі на пачатку кар’еры і ўсе, хто цікавіцца сучаснай куратарскай практыкай, з інтарэсам да эксперыментальных фарматаў, даследавання і працы з выставамі. Без жорсткіх патрабаванняў да досведу — важныя ідэя і матывацыя.
◉ Калі: красавік – верасень 2026.

Прапануецца:
• Ганарар 500 EUR
• Індывідуальныя кансультацыі і ментарства
• Паездкі ў майстэрні і арт-прасторы
• Сустрэчы з маста(ч)камі, куратар(к)амі і культурнымі прафесіянал(к)амі
• Публічныя дыскусіі і варкшопы
• Рэалізацыя ўласных куратарскіх праектаў і выставаў у прасторы SODAS 2123
• Вытворчы бюджэт на выставы
• Тэхнічная і камунікацыйная падтрымка.

Ддл: 16 лютага.
Даведацца больш

навіны | магчымасці | чат | сайт
Instagram | Facebook | Падтрымаць!