Конкурс праектаў UNESCO-Aschberg Programme for Artists and Cultural Professionals → Праграма падтрым…

Конкурс праектаў UNESCO-Aschberg Programme for Artists and Cultural Professionals

→ Праграма падтрымкі ініцыятываў, якія паляпшаюць умовы працы мастакоў/-чак і абараняюць мастацкую свабоду.

Два трэкi ўдзелу:

1⃣ Для дзяржаўных і публічных установаў:
– Экспертная (тэхнічная) дапамога для распрацоўкі або абнаўлення законаў і палітык
– Магчыма дадатковае фінансаванне да 30 000 USD на лагістыку.

2⃣ Для арганізацый грамадзянскай супольнасці:
– Фінансавая падтрымка праектаў да 50 000 USD
– На рэалізацыю канкрэтных дзеянняў (трэнігі, кампаніі, даследаванні, падтрымка мастакоў і мастачак).

◉ Для каго: дзяржаўныя органы і публічныя ўстановы; грамадскія і некамерцыйныя арганізацыі (#НДА, культурныя сеткі, прафсаюзы, даследчыя цэнтры); арганізацыі, якія працуюць з маста(ч)камі і культурнымі прафесіянал(к)амі.

Праекты рэалізуюцца 12-18 месяцаў.
Прыярытэты UNESCO: Афрыка, гендарная роўнасць, моладзь, SIDS, міжсектаральныя праекты.

Пра што могуць быць праекты:
– Абарона мастацкай свабоды і права на творчасць без цэнзуры
– Паляпшэнне ўмоваў працы мастакоў і мастачак (аплата, сацыяльная абарона, падаткі)
– Мабільнасць і міжнародны абмен
– Рэагаванне на крызісы і надзвычайныя сітуацыі (эвакуацыя, рэзідэнцыі, бяспечныя прасторы)
– Адукацыя, адвакатаванне, даследаванні, маніторынг
– Адаптацыя да лічбавых зменаў і выклікаў ШІ.

Ддл: 23 лютага, 23:59 (UTC+1).
Даведацца больш

навіны | магчымасці | чат | сайт
Instagram | Facebook | Падтрымаць!