Праграма для прафесіяналаў/-к у сферы сучаснага цырка і вулічных мастацтваў BOUNCE 2026
→ BOUNCE арыентаваная на развіццё прафесійных і арганізацыйных кампетэнцый, разумення fair practices і ўмоў працы ў сектары, доўгатэрміновых ініцыятываў і інфраструктур.
◉ Для каго: прафесіяналы/-кі сучаснага цырка і вулічных мастацтваў з 4-10 гадамі прафесійнага досведу, якія жывуць (пажадана) у краінах Creative Europe.
Прыклады праектаў, якія падыходзяць: – Куратарства і праграмы фестываляў – Рэдакцыйныя і медыя-праекты (print / digital) – Распрацоўка праграм культурных цэнтраў – Лабараторыі, сімпозіумы, хакатоны – Рэзідэнцыйныя праграмы і г.д.
Ключавыя сустрэчы: – Старт 22-23 чэрвеня 2026 — Circostrada Annual General Meeting (Sibiu, Румынія) – Фінальная сустрэча кастрычнік 2027 (Туніс).