Курс па лідарстве для беларусак SheLeads | #Варшава, #Польшча→ Арганізацыя еўрапейскай экспертызы і…

Курс па лідарстве для беларусак SheLeads | #Варшава, #Польшча

→ Арганізацыя еўрапейскай экспертызы і камунікацый запрашае ў першую чаргу беларусак, якія жывуць у Варшаве*, далучыцца да афлайн-курса SheLeads.
*Кампенсацыя праезду з іншых гарадоў не прадугледжана, але ўдзел магчымы пры самастойным даездзе.

◉ Калі: 31 студзеня, 7 лютага і 21 лютага (суботы), 10:00-16:00.

На курсе вы зможаце:
– Асэнсаваць гендарныя стэрэатыпы, пераадолець сіндром самазванкі і ўбачыць свае моцныя бакі
– Развіваць лідарскія якасці і навыкі самапрэзентацыі
– Будаваць сувязі і знаходзіць узаемную падтрымку ў досведзе вымушанай міграцыі
– Распрацаваць ідэі ўласных праектаў для сваіх супольнасцяў (НДА або сацыяльны бізнес).

Фармат:
– Тры адукацыйныя трэнінгі па суботах з вегетарыянскім харчаваннем і перапынкамі
– Самастойная праца над ідэямі праектаў з падтрымкай ментарак
– Нефармальныя сустрэчы з жанчынамі-лідаркамі на тэмы, важныя для мігрантак (юрыдычныя, моўныя, інтэграцыйныя і інш.). Тэмы і спікеркі будуць вызначацца разам з удзельніцамі.

Інфармацыйная падтрымка: жаночае медыя ISKRA.

Ддл: 23 студзеня.
Зарэгістравацца

навіны | магчымасці | чат | сайт
Instagram | Facebook | Падтрымаць!