Дарагія нашы культурныя работніцы і работнікі, усе, хто працуе, варушыцца і марыць у беларускай кул…

Дарагія нашы культурныя работніцы і работнікі, усе, хто працуе, варушыцца і марыць у беларускай культуры!
Хай Новы год будзе для вас поўным на рэсурсы працягваць займацца сваёй справай, рабіць яе лепш і ў выдатным настроі! Хай глеба пад вашымі нагамі, будзь яна беларускай ці international, адчуваецца ўпэўнена, а подых новых ідэй, трэндаў і донарскіх прыярытэтаў вядзе вас да менавіта вашых мэтаў — бо з кожнай спраўджанай асабістай марай святлее і наш супольны сусвет. Любові вам, імунітэту да выгарання, больш падтрыманых бюджэтаў і поўных заляў на імпрэзы!
А ў сваю чаргу, мы падрыхтавалі прадказанні-афірмацыі на 2026-ы. Рабіце скрыншоты альбо стопайце гіф-латарэю пальцам і ведайце: усё так і будзе!
Для нашай каманды 2025-ы адчуваўся як выдах перад новым уздыхам. І ўсё ж, мы паспелі:
Апублікаваць больш за 1111 магчымасцяў развіцца ў мастацтвах, культуры і value-driven сферах
Распавесці вам пра культурніцкія інстытуцыі, якія можна ў любы час адшукаць пад хэштэгам #станцыяІнстытутКультуры
Разам з куратаркай і арт-кансультанткай, Вольгай Кліп падрыхтаваць міні-курс “Партфоліа-менеджмент для творцаў”
Запусціць sekktor | Пераважна добрыя навіны беларускай культуры
Зрабіць пілотную серыю вялікіх інтэрв’ю, якая заляцела так, што хутка вернецца ізноў.
І тут — святочны анонс! Ужо ў бліжэйшым студзені на sekktor.online перазапусцяцца Афіша і Магчымасці, дзе будзе зручна публікаваць, адсочваць і захоўваць магчымасці працягваць займацца беларускай культурай… што падкіне нам усім 2026-ы.
Да сустрэчы ў Новым!
З любоўю,
ваш sekktor