Рэзідэнцыя для мастакоў/-ак «Kooperative Dreiersiedlung» | #Аўстрыя→ Праект Kooperativ Ternitz прыма…

Рэзідэнцыя для мастакоў/-ак «Kooperative Dreiersiedlung» | #Аўстрыя

→ Праект Kooperativ Ternitz прымае заяўкі на 3 мастацкія рэзідэнцыі ў былой рабочай сядзібе Dreiersiedlung. Рэзідэнцыя прысвечаная мастацкаму асэнсаванню трансфармацыі жылых раёнаў, супольнасцяў і публічных прастор у кантэксце кліматычных і сацыяльных змен.

◉ Калі: сярэдзіна красавіка – канец чэрвеня 2026 (3 рэзідэнцыі па 10 тыдняў).

◉ Для каго: #мастакі/-чкі, #творцы, якія працуюць з мясцовымі наратывамі, ідэнтычнасцямі і трансфармацыямі і зацікаўленыя ў тэмах будучыні супольных прастор, лакальнай мабільнасці і інфраструктуры, ролі мастацтва ў сумесным жыцці і ўстойлівым развіцці.

Праекты з удзелам мясцовых ініцыятываў, дзяцей, моладзі, валанцёраў/-к — асабліва вітаюцца.

Прапануецца:
– Ганарар 2300 EUR (net) за 10 тыдняў
– Бюджэт на праект 1000 EUR
– Пражыванне
– Працоўная прастора: пры наяўнасці
– Кампенсацыя падарожжа да 700 EUR.

Ддл: 12 студзеня.
Даведацца больш

навіны | магчымасці | чат | сайт
Instagram | Facebook | Падтрымаць!