Адкрытая лекцыя «Што такое нематэрыяльная культурная спадчына? Разбіраемся на прыкладзе Калядаў» | …

Адкрытая лекцыя «Што такое нематэрыяльная культурная спадчына? Разбіраемся на прыкладзе Калядаў» | #Познань, #Польшча

→ Універсітэт Валовіча запрашае на лекцыю фалькларысткі Алены Ляшкевіч.
◉ Калі: 27 снежня, 15:00.
◉ Дзе: Познань, Marcinkowskiego 21.

Падчас лекцыі вы даведаецеся:

– як Беларусь працуе з Канвенцыяй UNESCO аб ахове нематэрыяльнай культурнай спадчыны 2003 года;
– як калядныя традыцыі прадстаўлены ў дзяржаўным і міжнародных спісах спадчыны;
– што неабходна, каб мясцовая калядная традыцыя была прызнаная элементам нематэрыяльнай культурнай спадчыны — і ці заўсёды гэта патрэбна.

Пасля лекцыі супольнасць познаньскіх беларусаў запрашае далучыцца да танцавальнай вечарыны.

Лекцыя адкрытая для ўсіх зацікаўленых!


навіны | магчымасці | чат | сайт
Instagram | Facebook | Падтрымаць!