Ментарская праграма Art Senses 2025/26 | #Германія→ Праграма Art Senses, створаная Therme Art, запр…

Ментарская праграма Art Senses 2025/26 | #Германія

→ Праграма Art Senses, створаная Therme Art, запрашае мастакоў і мастачак, якія даследуюць сувязь мастацтва і пачуццяў. Тэма 2025/26 — Sensing the Invisible.
Ментары гэтага выдання — A.A. Murakami, дуэт з Токіа і Лондана, вядомыя сваімі паэтычнымі, шматсэнсарнымі інсталяцыямі. У журы — Tino Sehgal, Jane Withers, Marc Spiegler і Fatoş Üstek.

Для каго: #мастакі/-чкі ва ўсіх дысцыплінах, якія працуюць з тэмамі ўзаемадзеяння пачуццяў, цела, прыроды, навакольнага асяроддзя і дабрабыту. Прыём заявак адкрыты для індывідуальных аўтараў/-к і калектываў.
Перыяд ментарства: 1 красавіка – 1 кастрычніка 2026.

Прапануецца:
– 3 фіналісты атрымаюць па 1000 EUR і кансультацыі ментараў і журы для распрацоўкі прапановы
– Пераможца атрымае 10.000 EUR, шасцімесячнае ментарства з A.A. Murakami, куратарскую падтрымку і бачнасць праз сетку Therme Art
– Тэхнічныя кансультацыі, магчымасць пастаяннай рэалізацыі праекта на пляцоўках Therme Group па ўсім свеце
– Публікацыя і прэзентацыя праекта на міжнародных пляцоўках.

Ддл: 5 снежня, 23:59 (CET).
Даведацца больш

навіны | магчымасці | чат | сайт
Instagram | Facebook | Падтрымаць!