Гранты Puppets and Mobility для прафесіяналаў/-к у сферы лялечнага тэатра AVIAMA 2026 GRANTS → Inter…

Гранты Puppets and Mobility для прафесіяналаў/-к у сферы лялечнага тэатра AVIAMA 2026 GRANTS

→ International Association of Puppetry-Friendly Cities AVIAMA абвяшчае набор на 8-е выданне грантаў Puppets and Mobility.
Мэта праграмы — садзейнічаць мабільнасці, міжнароднаму супрацоўніцтву і стварэнню новых праектаў у галіне лялечнага мастацтва праз падтрымку паездак, даследаванняў і навучання.

Прапануецца:
– Фінансавая падтрымка да 2000 EUR (не больш за 50% бюджэту праекта)
– Пакрыццё выдаткаў на падарожжа і пражыванне
– Магчымасць рэалізацыі праекта ў адным з гарадоў-членаў AVIAMA
– Падтрымка ў наладжванні сувязяў і супрацы паміж гарадамі і культурнымі цэнтрамі
– Суправаджэнне куратара/-кі з боку AVIAMA і публікацыя вынікаў.

*Патрэбен ліст падтрымкі ад аднаго з гарадоў AVIAMA (абавязкова).

Ддл: 16 студзеня 2026
Даведацца больш

навіны | магчымасці | чат | сайт
Instagram | Facebook | Падтрымаць!