29 лістапада ў #Варшава Цэнтр новых ідэй правядзе штогадовую Belarus Future Unconference 2025: Next…

Пасля пратэстаў 2020 года ў Беларусі вырасла новае пакаленне моладзі – у значна больш аўтарытарных умовах, чым раней. Беларуская моладзь у дыяспары мае больш свабоды, аднак нярэдка застаецца абыякавай да дэмакратычнага руху.
Сёлета Belarus Future Unconference 2025 будзе прысвечана менавіта гэтаму новаму пакаленню: хто яны, чым жывуць, што іх натхняе і як умацаваць іх ролю ў будучыні Беларусі, надаўшы дэмакратычнаму руху новы імпульс.
Калі: 29 лістапада, 12:45.
Дзе: Warsaw, Stand Up Lokal, вул. Noakowskiego 16.
Праграма:
12:45 – 13:00 – Прывітальная кава
13:00 – 13:15 – Вітальнае слова ад дырэктаркі Цэнтра новых ідэй
13:15 – 14:00 – Панэльная дыскусія: як моладзі ажывіць дэмакратычную палітыку
14:00 – 14:15 – Кава-паўза
14:15 – 15:45 – Паралельныя дыскусіі ў фармаце World Cafe: як моладзі нарасціць уплыў
15:45 – 16:00 – Кава-паўза
16:00 – 16:20 – Прэзентацыя галоўных напрацовак World Cafe
14:30 – 14:45 – Кава-паўза
16:20 – 17:05 – Панэльная дыскусія: Бітва за будучыню. Як вярнуць беларускую моладзь
17:05 – Развітальнае слова і фуршэт.
Instagram | Facebook | Падтрымаць!