Мастацкія сімпозіумы 2026 ад The Rothko Museum | #Латвія→ The Rothko Museum прымае заяўкі на чатыры …

Мастацкія сімпозіумы 2026 ад The Rothko Museum | #Латвія
→ The Rothko Museum прымае заяўкі на чатыры міжнародныя праграмы 2026: Latgale Graphic Art Symposium, Ceramic Laboratory, Valdis Bušs Plein Air і Mark Rothko Painting Symposium.
Кожны з гэтых сімпозіумаў прапануе маста(ч)кам магчымасць працаваць у гістарычнай прасторы форта Даўгаўпілс або ў пейзажах Усходняй Латвіі, развіваць сваю практыку і паўдзельнічаць у выставе.
1⃣  14th International Latgale Graphic Art Symposium — #графіка 
→ Найбуйнейшы сімпозіум у галіне графікі ў рэгіёне Латгалія, арганізаваны Rothko Museum разам з асацыяцыяй SIVIA.
Для каго: прафесійныя маста(ч)кі-графікі, якія працуюць у тэхніках афорту, літаграфіі, сітаграфіі, інавацыйнага друку і эксперыментальнай графікі.
Калі: 23 лютага – 8 сакавіка 2026.
Прапануецца:
– Пражыванне і харчаванне (на ўвесь перыяд)
– Прастора для працы (магчымасць сумеснай студыі)
– Асноўныя матэрыялы і інструменты
– Публікацыі ў СМІ і прэзентацыя партфоліа
– Экскурсіі па горадзе і рэгіёне
– Калектыўная выстава (7 сакавіка 2026).
*На ўдзельніку/-це: дарога да/з Даўгаўпілса; спецыфічныя матэрыялы; перадача мінімум 2 прац у калекцыю музея.
  Ддл: 2 студзеня 2026.
2⃣  CERAMIC LABORATORY 2026: 14th International Ceramic Art Symposium — #кераміка
→ Адкрытая платформа для эксперыментаў у кераміцы, якая штогод збірае вядомых керамістаў і керамістак. Сімпозіум праходзіць у партнёрстве з Latvian Centre for Contemporary Ceramics і прапануе працу з рознымі тэхнікамі абпалу.
Калі: 26 красавіка – 16 траўня 2026.
Прапануецца:
– Пражыванне і харчаванне
– Студыя з усімі відамі печаў і базавымі матэрыяламі
– Медыйная падтрымка і прэзентацыя партфоліа
– Экскурсіі і візіты ў мясцовыя арт-інстытуцыі
– Дзве выставы (адкрыццё і фінал).
*На ўдзельніку/-це: дарога да/з Даўгаўпілс; адна невялікая праца (да 40 см) для ўступнай выставы + мінімум 2 працы для калекцыі музея; прывезці спецыфічныя матэрыялы або інструменты.
  Ддл: 31 студзеня 2026.
3⃣  VALDIS BUŠS 2026: 10th International Painting Plein Air — #жывапіс
→ Пленэр у гонар латвійскага майстра пейзажу Valdis Bušs, які праходзіць у яго родным рэгіёне. Арганізатары — Rothko Museum і Balvi Municipality. Падзея спалучае творчы працэс, узаемадзеянне з мясцовай супольнасцю і даследаванне культурнай спадчыны Вілякі і Латгаліі.
Для каго: прафесійныя #жывапісцы.
Калі: 20 – 30 ліпеня 2026.
Прапануецца:
– Дарога Рыга Віляка
– Пражыванне (агульныя пакоі), харчаванне
– Прастора для працы і асноўныя матэрыялы (палотны, фарбы)
– Экскурсіі і візіты ў Rothko Museum
– Выніковая выстава 29 ліпеня 2026.
*На ўдзельніку/-це: дарога да Рыгі і назад; індывідуальныя матэрыялы (пэндзлі, дадатковыя фарбы); перадача мінімум 2 прац у будучую калекцыю Valdis Bušs Art Centre.
  Ддл: 30 красавіка 2026.
4⃣  MARK ROTHKO 2026 International Painting Symposium
→ Сімпозіум прымае мастакоў і мастачак, чыя творчасць сугучная мове, філасофіі і эмацыйнай глыбіні Роткі.
Для каго: прафесійныя #жывапісцы.
Калі: 18 верасня – 3 кастрычніка 2026
Прапануецца:
– Пражыванне і харчаванне ў Даўгаўпілсе
– Індывідуальная студыя і матэрыялы для працы
– Медыйная падтрымка і прэзентацыя партфоліа
– Экскурсіі і сустрэчы
– Выніковая выстава 2 кастрычніка 2026.
*На ўдзельніку/-це: дарога да/з Даўгаўпілса; спецыфічныя матэрыялы; перадача мінімум 2 прац у калекцыю.
  Ддл: 1 чэрвеня 2026.
  Даведацца больш
  навіны | магчымасці | чат | сайт 
Instagram | Facebook | Падтрымаць!