Рэзідэнцыя для візуальных мастачак Artist Residency 2026 ад Maja Arte Contemporanea | #Італія
→ Maja Arte Contemporanea (Рым) абвяшчае набор на 6-ю рэзідэнцыю для мастачак, якая адбудзецца ў траўні 2026 года ў Тодзі (правінцыя Перуджа, Італія).
Для каго: мастачкі, народжаныя пасля 31 снежня 1985, якія працуюць у галіне #жывапіс, #фатаграфія, #скульптура, #відэа, малюнка або іншых візуальных практык. Дзе: прыватная сядзіба ў сельскай мясцовасці, за 8 км ад горада Тодзі. Наяўнасць аўтамабіля (асабістага або арэндаванага) — абавязковая ўмова.
Прапануецца: – Пражыванне на працягу 1 месяца (травень 2026) у асобнай мэбляванай кватэры – Стыпендыя 1000 EUR на жыццёвыя выдаткі – Умовы для канцэнтрацыі і працы над уласным праектам.