Заклік да падачы матэрыялаў — ААН | Культурныя правы і ахова прыроды: як збалансаваць захаванне пры…

Заклік да падачы матэрыялаў — ААН | Культурныя правы і ахова прыроды: як збалансаваць захаванне прыроды і павагу да культурных традыцый

→ Спецыяльная дакладчыца ААН па пытаннях культурных правоў, Ms. Alexandra Xanthaki, запрашае дасылаць матэрыялы і прыклады для свайго даклада, прысвечанага ўзаемасувязям паміж аховай прыроды і культурнымі правамі чалавека. Даклад будзе прадстаўлены ў Савеце ААН па правах чалавека ў сакавіку 2026.

Мэта ініцыятывы — даследаваць, як культурныя правы і ахова прыроды могуць узмацняць адно аднаго, а таксама якія канфлікты ўзнікаюць паміж імі (напрыклад, калі экалагічныя меры абмяжоўваюць культурныя традыцыі ці наадварот).

Да ўдзелу запрашаюцца: дзяржавы, установы ААН, праваабарончыя і культурныя арганізацыі, #даследчыкі/-цы, #мастакі/-чкі, дзеячы і дзяячкі культуры, грамадзянскія ініцыятывы і #НДА.

Асноўныя тэмы для прыкладаў і каментароў:
– Як мясцовыя вераванні, рытуалы і спосабы жыцця спрыяюць захаванню прыроды
– Праекты, дзе ўдалося ўключыць традыцыйныя веды і каштоўнасці ў прыродаахоўную працу
– Выпадкі, калі экалагічныя меры парушалі культурныя правы
– Удзел карэнных народаў і мясцовых супольнасцяў у кіраванні тэрыторыямі
– Як улічваюцца культурныя правы ў праграме Kunming-Montreal Global Biodiversity Framework
– Роля жанчын, моладзі і меншасцяў у захаванні біяразнастайнасці.

Атрыманыя матэрыялы будуць апублікаваныя на сайце OHCHR і выкарыстаныя пры падрыхтоўцы даклада.

Ддл: 15 лістапада, 18:30 (Жэнева).
Даведацца больш

навіны | магчымасці | чат | сайт
Instagram | Facebook | Падтрымаць!