Праграма рэзідэнцый TIDAL ArtS Residency 2026-2027 → TIDAL ArtS прымае заяўкі на 4 міжнародныя маст…

Праграма рэзідэнцый TIDAL ArtS Residency 2026-2027

→ TIDAL ArtS прымае заяўкі на 4 міжнародныя мастацкія рэзідэнцыі, прысвечаныя тэме вады і клімату, у рамках EU Mission: Restore our Ocean and Waters by 2030.
Дзе (адпаведна водным рэгіёнам Еўропы):
– Востраў Сан-Мігель, Азорскія астравы, #Партугалія
– Лагуна Венецыі, #Італія
– Архіпелаг Турку, #Фінляндыя
– Рака Дунай, #Венгрыя.

Для каго: мастакі/-чкі, калектывы (да 5 асобаў), #куратары/-кі і #творцы усіх дысцыплін (візуальнае, перфарматыўнае, гукавое, міждысцыплінарнае мастацтва) з мінімум 5 гадамі прафесійнага досведу і праектамі на скрыжаванні мастацтва, навукі і экалогіі; з правам на працу/знаходжанне ў краіне рэзідэнцыі.
Калі: рэзідэнцыі пачынаюцца ў красавіку 2026, выставы да вясны 2027.

Прапануецца:
– Грант 50.000 EUR на стварэнне праекта
– 6 тыдняў пражывання на месцы (пакрываецца арганізатарамі)
– Магчымасць супрацоўнічаць з мясцовымі навукоўцамі, культурнымі інстытутамі і супольнасцямі
– Падтрымка і ментарства ад каманды TIDAL ArtS
– Удзел у Interspecies Assemblies і Co-creation Workshops
– Прадстаўленне праекта ў адкрытым фармаце (інсталяцыя, перформанс, падзея і інш.).

Ддл для Stage 1 (партфоліа + канцэпт): 15 лістапада.
Даведацца больш

навіны | магчымасці | чат | сайт
Instagram | Facebook | Падтрымаць!