Рэзідэнцыя-стыпендыя па мастацтве на паперы — Paper Art Scholarship 2026 | #Германія→ Горад Вайблін…

Рэзідэнцыя-стыпендыя па мастацтве на паперы — Paper Art Scholarship 2026 | #Германія

→ Горад Вайблінген (Waiblingen) і Galerie Stihl Waiblingen запрашаюць маладых мастакоў і мастачак на мастацкую #стыпендыя па drawing і paper art. Праграма рэалізуецца пры падтрымцы фонду Eva Mayr-Stihl і ўключае ментарства ад вядомай скульптаркі Angela Glajcar.

Для каго: індывідуальныя #мастакі/-чкі, дуэты або трыа (да 3 чалавек), якія працуюць з паперай (drawing, папяровая скульптура, інсталяцыя і інш.); не больш за 7 гадоў пасля выпуску.
Калі і дзе: 15 чэрвеня – 26 ліпеня 2026, Galerie im Kameralamt, Waiblingen (Германія). Фінальная выстава 25 ліпеня – 18 кастрычніка 2026.

Прапануецца:
– Аплата дарогі і пражывання на час 6-тыднёвай рэзідэнцыі
– Ганарар 2500 EUR
– Бюджэт на харчаванне 1000 EUR
– Бюджэт на матэрыялы і вытворчыя патрэбы 1000 EUR
– Магчымасць прыезду з дзецьмі або партнёр(к)амі.

Падчас рэзідэнцыі маста(ч)кі будуць працаваць у адкрытых студыях, сустракацца з наведвальнік/цамі і ўдзельнічаць у сумеснай выставе.

Ддл: 31 кастрычніка.
Даведацца больш

навіны | магчымасці | чат | сайт
Instagram | Facebook | Падтрымаць!