Фестываль, прысвечаны гукавому мастацтву, — Experimance Festival 2026 | #Германія → Фестываль Exper…

Фестываль, прысвечаны гукавому мастацтву, — Experimance Festival 2026 | #Германія

→ Фестываль Experimance шукае мастакоў/-чак і групы, якія працуюць з гукавым мастацтвам, інсталяцыямі, перформансам і эксперыментальнай музыкай. Праграма фестывалю 2026 года аб’ядноўвае розныя фарматы — ад інсталяцый у публічнай прасторы да канцэртаў і клубных лайваў.
Тэмы: гук, тэхналогіі, прастора, рух, матэрыяльнасць, чалавечае ўспрыманне.

Дзе: Kulturgut Ost (Германія).
Калі: 5-11 траўня 2026.

Катэгорыі:

1⃣ Інсталяцыя / выстава
– Гукавыя інсталяцыі і аб’екты ў публічнай прасторы (на вуліцы, у дворыку Kulturgut Ost)
– Падчас фестывалю (8-10 траўня) чакаецца серыя кароткіх перформансаў або дэманстрацый (6-8 выступаў).
Мантаж 5-7 траўня / дэмантаж 11 траўня.

2⃣ Канцэрты і перформансы
– Мастакі/-чкі і групы, якія працуюць з гукавымі інструментамі ўласнай распрацоўкі або нетрадыцыйнымі гукавымі сродкамі.
Джаз-праекты не прымаюцца.

3⃣ Варкшопы і лекцыі
– Інтэрактыўныя або адукацыйныя заняткі пра гукавое мастацтва і эксперыментальную музыку.

4⃣ Live-set / Club Night
– Эксперыментальныя электронныя live-перформансы.
Не прымаюцца DJ-сэты.

Прапануецца:
– Ганарар (сума будзе абвешчана пазней)
– Кампенсацыя на падарожжа і транспарт да 150 EUR
– Жыллё падчас фестывалю.

Ддл: 9 лістапада.
Даведацца больш

навіны | магчымасці | чат | сайт
Instagram | Facebook | Падтрымаць!