Два конкурсы на фінансаванне беларускіх НДА ад Фонда імя С. Баторыя 1⃣Гранты для абмене досв…

Два конкурсы на фінансаванне беларускіх НДА ад Фонда імя С. Баторыя

1⃣Гранты для абмене досведам

Падтрымліваюць абмен вопытам паміж дзвюма арганізацыямі (Заяўнікам і Партнёрам), якія працуюць над падтрымкай груп, якія знаходзяцца пад пагрозай дыскрымінацыі, няроўнага абыходжання, мовы нянавісці або злачынстваў на глебе нянавісці, або праводзяць адвакацкую, кантрольную і/або маніторынгавую дзейнасць у галіне вяршэнства закона, або імкнуцца атрымаць досвед у гэтых галінах у рамках праекта.

Рамкі бюджэту: 10 000 да 20 000 PLN.

Могуць падтрымаць:
⁃ Навучальныя візіты
⁃ Сумесныя семінары
⁃ Стажыроўкі (назіранне за метадамі працы іншай арганізацыі)
⁃ Абмен экспертамі паміж заяўнікам і партнёрам
⁃ Сумесныя ініцыятывы па тэставанні новых метадаў працы.

Ддл: Заяўкі прымаюцца паступова з 18 верасня 2025 года па 30 кастрычніка 2026 года (12:00) або да вычарпання сродкаў.
Даведацца больш.


2⃣Гранты хуткага рэагавання

Мэта конкурсу — падтрымаць дзейнасць арганізацый грамадзянскай супольнасці, якая ажыццяўляецца ў адказ на раптоўныя падзеі або новыя абставіны, якія ўзніклі не раней чым за 6 месяцаў да даты падачы заяўкі і патрабуюць хуткага і рашучага рэагавання. Гэтыя мерапрыемствы накіраваны на супрацьдзеянне парушэнням правоў чалавека і пагрозам вяршэнства закона.

Рамкі бюджэту: 20 000 да 40 000 PLN.

Могуць падтрымаць мерапрыемствы па кірунках:
⁃ Назіральнай і маніторынгавай дзейнасці
⁃ Адвакацыйных кампаній
⁃ Распрацоўкі даследаванняў і аналізу ў мэтах адвокацыі
⁃ Супрацьдзеяння дэзінфармацыі і праверкі фактаў
⁃ Распрацоўкі і тэставання мадэляў, метадаў і мерапрыемстваў
⁃ Сеткавага супрацоўніцтва
⁃ Распрацоўкі і кіравання платформамі для супрацоўніцтва паміж арганізацыямі грамадзянскай супольнасці
⁃ Дзейнасці па ўмацаванні арганізацый з-за раптоўнай страты фінансавання
⁃ Дзейнасці па падтрымцы каманд у сітуацыях перагрузкі і прафесійнага выгарання.

Ддл: Заяўкі прымаюцца на пастаяннай аснове па 15 жніўня 2026 або да вычарпання сродкаў.
Даведацца больш.

Падслухана ў email-рассылцы “Чулі навіны?”.

навіны | магчымасці | чат | сайт
Instagram | Facebook | Падтрымаць!