Кінапрэмія «Чырвоны верас’26» → Беларуская прэмія кінакрытыкаў «Чырвоны верас» абвяшчае прыём заявак…

Кінапрэмія «Чырвоны верас’26»

→ Беларуская прэмія кінакрытыкаў «Чырвоны верас» абвяшчае прыём заявак на трэцюю эдыцыю!

Кінапрэмія па-ранейшаму разглядае беларускія ігравыя і дакументальныя, поўнаметражныя і кароткаметражныя фільмы, якія ствараліся без удзелу дзяржаўных бюджэтаў Беларусі альбо Расеі. Пад беларускім кіно разумеюцца стужкі, знятыя беларускімі рэжысёрамі альбо беларускімі рэжысёрамі з цалкам ці пераважна беларускаю здымачнаю групай як на тэрыторыі Беларусі, гэтак і за мяжою.


Заяўку падае праваўладальнік/-ца або яго прадстаўнік/-ца. Магчымы ананімны ўдзел.

Намінацыі прэміі:
– Найлепшы ігравы фільм
– Найлепшы дакументальны фільм
– Найлепшы кароткаметражны фільм
– Найлепшая анімацыя
– Найлепшая рэжысура
– Найлепшы сцэнар
– Найлепшая аператарская праца
– Найлепшы мантаж (новая катэгорыя)
– Найлепшы дакументальны рэпартаж (для тэле- і YouTube-праектаў.).

Ддл: 9 лістапада.
Падаць заяўку

навіны | магчымасці | чат | сайт
Instagram | Facebook | Падтрымаць!