Цыкл анлайн-лекцый “Больш чым прыгожа” з Дзмітрыем Салодкім → Scholars for Belarus by akno e.V. запр…

Цыкл анлайн-лекцый “Больш чым прыгожа” з Дзмітрыем Салодкім 
→ Scholars for Belarus by akno e.V. запрашае на бясплатны анлайн-#курс пра розныя спосабы асэнсавання мастацтва.
Калі: з 16 кастрычніка, кожны чацвер а 20:00 (па Менску).
Дзе: YouTube-канал Scholars for Belarus (прамы эфір).
Лектар: Дзмітрый Салодкі — выкладчык сусветнай мастацкай культуры, куратар выставачных праектаў, сябра ICOM. 2009–2023 — вядучы навуковы супрацоўнік Нацыянальнага мастацкага музея Беларусі. Аўтар і вядучы тэлепраграмы «Арт-гісторыі».
Расклад (кастрычнік–снежань):
16.10 — Свет людзей і свет мастацтва: сімвалы, значэнні, кропкі перасячэння.
23.10 — Творы мастацтва як рэч, што раскрывае свет.
30.10 — Наратыўнае мастацтва і механізмы яго ўздзеяння.
06.11 — Як працуе ненаратыўнае мастацтва, або чаму гэта прыгожа?
13.11 — Любоў у мастацтве.
20.11 — Вораг у мастацтве.
27.11 — Помнікі беларускага мастацтва і іх рэфэрэнсы ў сусветнай культуры.
04.12 — Спаса-Пераабражэнская царква ў Полацку як культуралагічны тэкст.
11.12 — Сакральныя карані жаночай вобразнасці: паміж Захадам і Усходам.
18.12 — Homo militaris. Беларускі сарматызм.
Далучайцеся да прамых эфіраў і глядзіце запісы на YouTube: Scholars for Belarus
Instagram | Facebook | Падтрымаць!

Сучаснае мастацтвазнаўства выходзіць за рамкі класічнай гісторыі стыляў і школ. Яно выкарыстоўвае міждысцыплінарныя падыходы, што дазваляе глядзець на культуру па-новаму. Падчас курса адбудзецца 10 анлайн-сустрэч, пасля якіх вы станеце ўспрымаць мастацтва не толькі як калекцыю шэдэўраў, але і як інструмент пазнання сябе і свету вакол.