#вакансія Каардынатар/-ка творчага кірунку ў Беларускім ПЭНе | #Варшава, #Польшча→ Беларускі ПЭН шук…

#вакансія Каардынатар/-ка творчага кірунку ў Беларускім ПЭНе | #Варшава, #Польшча

→ Беларускі ПЭН шукае чалавека, які стане часткай каманды і будзе каардынаваць творчы кірунак арганізацыі — ад прэмій і школ да фестываляў і партнёрскіх праектаў.

Пачатак працы: увядзенне – лістапад 2025, старт поўнай працы – снежань 2025.
Фармат: поўная занятасць (umowa zlecenia або B2B).

Асноўныя абавязкі:
– Арганізацыя літаратурных прэмій, майстар-класаў, сустрэч і творчых падзей
– Каардынацыя працы журы, дакументацыі і кантактаў
– Распрацоўка плана развіцця творчага кірунку ПЭНа
– Камунікацыя з беларускімі і міжнароднымі партнёрамі, удзел у нетворкінгу
– Падрыхтоўка прэс-рэлізаў, справаздач, матэрыялаў для СМІ
– Дапамога ў падрыхтоўцы праектных заявак на творчыя ініцыятывы.

Прапануецца:
– Заробак ад 1200 EUR брута (у залежнасці ад досведу і кампетэнцый) + магчымасць дадатковай аплатнай нагрузкі
– Утульны офіс у цэнтры Варшавы
– Праца ў творчай і ўважлівай камандзе
– Магчымасць рэалізаваць уласныя ідэі
– Цікавыя праекты і знаёмствы ў сферы культуры і літаратуры.

Ддл: 25 кастрычніка.
Даведацца больш

навіны | магчымасці | чат | сайт
Instagram | Facebook | Падтрымаць!