→ Конкурс штогод адзначае выдатныя творы, якія аб’ядноўваюць майстэрства, мастацкае бачанне і інавацыю.
Можна падаваць: – Адну працу або серыю работ у галіне прыкладнога мастацтва: кераміка, шкло, метал, дрэва, скура, тэкстыль, папера, ювелірныя вырабы, мэбля, лакавыя тэхнікі, кніжны пераплёт, эмаль і інш. – Працы, створаныя за апошнія 5 гадоў, ручной або часткова ручной работы, якія яшчэ не атрымлівалі ўзнагарод.
Для каго: прафесійныя #рамеснікі/-цы і #мастакі/-чкі (індывідуальна або калектыўна).
Прапануецца: – Галоўная ўзнагарода 50.000 EUR – Спецыяльныя ўзгадкі па 5 000 EUR. – Выстава і ўручэнне прэміі адбудуцца вясной 2026 года ў Сінгапуры.