Стыпендыя CNI Women Fellowship: Advancing Visibility → Цэнтр новых ідэй пры падтрымцы Шведскага інст…

Стыпендыя CNI Women Fellowship: Advancing Visibility

→ Цэнтр новых ідэй пры падтрымцы Шведскага інстытута абвясціў набор на праграму CNI Women Fellowship: advancing visibility — стыпендыя для беларускіх экспертак, якія хочуць узмацніць сваю бачнасць і ўплыў у публічнай прасторы.
Праграма прапануе анлайн-навучанне, ментарства, псіхалагічную падтрымку, study visit у Стакгольм і двухдзённы форум у Варшаве.

Для каго: беларускія эксперткі з адукацыяй або досведам у акадэмічнай, аналітычнай ці грамадскай сферы; гатовыя публічна прэзентаваць сваю экспертызу ў медыя, даследаваннях, адукацыі або праз уласныя праекты; валодаюць ангельскай не ніжэй за B1; маюць або распрацоўваюць праект на скрыжаванні сацыяльных, палітычных і акадэмічных тэм.

Калі: лістапад 2025 – чэрвень 2026 (з перапынкам на зімовыя вакацыі).

Асноўныя фарматы праграмы:
– Анлайн-сесіі і варкшопы з беларускімі і міжнароднымі эксперткамі
– Індывідуальнае ментарства і групавая псіхалагічная праца
– Study visit у Стакгольм (красавік 2026)
– Фінальны форум у Варшаве (травень 2026).

Сярод ментарак і экспертак:
Джэкі Тру, Леся Руднік, Арыся Луцэвіч, Валянціна Чэкан, Таццяна Кавалёнак, Ганна Герасімава і іншыя.

Ддл: 28 кастрычніка.
Даведацца больш

навіны | магчымасці | чат | сайт
Instagram | Facebook | Падтрымаць!