Праграма ў сферы перфарматыўных мастацтваў — IETM Global Connect 2026→ Сетка IETM (International net…

Праграма ў сферы перфарматыўных мастацтваў — IETM Global Connect 2026

→ Сетка IETM (International network for contemporary performing arts) адкрыла набор на праграму Global Connect 2026. Гэта магчымасць для прафесіяналаў/-к сцэнічных мастацтваў атрымаць доўгатэрміновую падтрымку.

Фармат: анлайн, студзень-травень 2026 + афлайн сустрэча ў Фінляндыі, чэрвень 2026.
Для каго: #мастакі/-чкі, #прадзюсары/-кі, #менеджары/-кі, #куратары/-кі, #перформеры/-кі і іншыя, хто працуе ў сферы сучасных сцэнічных мастацтваў (акрамя жывой музыкі) з мінімум 5 год прафесійнага досведу. Удзельнікі/-цы з усяго свету, асабліва з краін/рэгіёнаў, дзе IETM мае мала ці няма прадстаўніцтва. Перавага для тых, хто адносіць сябе да недастаткова прадстаўленых груп (паводле этнічнасці, гендэру, сацыяльнага становішча, мовы, здольнасцяў і інш.).

*Нельга падавацца, калі вы ўжо з’яўляецеся часткай IETM або выпускніком/-цай Global Connect.

Прапануецца:
– 5-гадовае бясплатнае сяброўства ў IETM (2026–2030): доступ да ўсіх падзей і трэнінгаў; удзел у сустрэчах і галасаваннях; выкарыстанне платформы для пошуку партнёраў і распаўсюду сваіх навін
– Анлайн-праграма (студзень-травень 2026): інтра-сесія (студзень); індывідуальная 1:1 сустрэча з камандай IETM; групавы нетворкінг (люты); удзел у серыі падкастаў (5 выпускаў, запіс у сакавіку, выхад у красавіку-чэрвені) і іншае
– Паездка на IETM Plenary Meeting 2026 у #Фінляндыя (15-18 чэрвеня 2026): пакрыццё ўсіх выдаткаў (авіяквіткі, пражыванне, віза, дзённыя расходы); удзел у поўнай праграме пленарнай сустрэчы (дыскусіі, варкшопы, прэзентацыі, нетворкінг); асобная закрытая сустрэча з выпускнік/цамі і новымі ўдзельнік/цамі Global Connect.

Ддл: 9 кастрычніка, 23:59 (CET).
Падаць заяўку

навіны | магчымасці | чат | сайт
Instagram | Facebook | Падтрымаць!