Конкурс фотакніг Paper Photo Award 2025 | #Катавіцы, #Польшча→ У 2025 адбудзецца першы Paper Photo F…

Конкурс фотакніг Paper Photo Award 2025 | #Катавіцы, #Польшча

→ У 2025 адбудзецца першы Paper Photo Festival, прысвечаны фотакнігам як самастойнай мастацкай форме. У межах фестывалю адкрыты конкурс Paper Photo Award у двух катэгорыях: “Photobook” і “Dummy”.

Адкрыццё выставы і абвяшчэнне пераможцаў: 25 кастрычніка 2025.
Для каго: #фатографы/-кі, выдаўцы, #дызайнеры/-кі і ўсе, хто працуе з фотакнігай.

Катэгорыі
– Photobook: кнігі, выдадзеныя паміж 1.01.2024 і 30.06.2025, мінімальны наклад 30 асобнікаў.
– Dummy: праекты фотакніг у папяровай форме, якія яшчэ не былі выдадзеныя (ці самвыдат накладам ≤30 асобнікаў), створаныя пасля 1.01.2024.

Прапануецца:
– Асноўны прыз 10 000 PLN (~2300 EUR) у катэгорыі Photobook
– Асноўны прыз 5 000 PLN (~1150 EUR) у катэгорыі Dummy
– Да 6 намінантаў у кожнай катэгорыі атрымаюць па 1000 PLN і будуць запрошаныя на фестываль (пражыванне пакрываецца арганізатарамі)
– Асаблівыя адзнакі ад журы і партнёраў фестывалю
– Выстава каля 30 кніг і 30 dummy ў Галерэі Pusta падчас фестывалю
– Публікацыі ў каталогу і прома-матэрыялах.

Ддл: 2 кастрычніка (дастаўка кнігі/макета абавязковая да гэтай даты!).
Даведацца больш

навіны | магчымасці | чат | сайт
Instagram | Facebook | Падтрымаць!