Анлайн-сустрэча “Як размаўляць і думаць пра нейраадрознасць, калі бальшыня распаўсюджаных ведаў і тэ…

Анлайн-сустрэча “Як размаўляць і думаць пра нейраадрознасць, калі бальшыня распаўсюджаных ведаў і тэрмінаў пра яе былі створаныя без клопату пра дабрабыт ці правы нейраадрозных людзей?”

Калі: 20 верасня, 12:00-13:30 Варшава | 13:00-14:30 Мінск, Рыга, Вільнюс.

На гэтай сустрэчы мы паразмаўляем пра тое, што карыснага для разумення сябе і свету можна знайсці ў крытычных даследаваннях нейраразнастайнасці (Critical Neurodiversity Studies). У першай частцы вядоўца распавядзе пра агульныя тэрміны: што такое нейраадрознасць і нейраразнастайнасць, чаму гэта не толькі пра хімію мозга, і як пераплеценыя гетэранарматыўнасць і нейранарматыўнасць. У другой частцы яна сфакусуецца на тэме ADHD/РДУГ/СДУГ.

Мы абмяркуем, што якія складанасці ёсць з медычным поглядам на ADHD, што цікавага пра гэта можна даведацца праз партысіпатыўныя даследаванні, і якое гэта можа мець сацыянае значэнне. Спікерка падзяліцца сваім досведам і прыкладамі з нядаўняга даследавання з ADHD беларус:камі ў міграцыі і распавядзе, чым гэты досвед адрозніваецца ад іншых кантэкстаў, і дзе ён супадае.


Спікерка: Яна — сацыяльная антрапалагіня, паэтка і фасілітатарка, якая вывучае перасячэнне нейраадрознасці, гендэра і міграцыі ў беларускім кантэксце.

*Можна ўдзельнічаць з выключанай камерай, а таксама проста слухаць.

Зарэгістравацца

навіны | магчымасці | чат | сайт
Instagram | Facebook | Падтрымаць!