Вэбінар “Як аўтаматызаваць збор навінаў і не з’ехаць з глузду” ад праваабарончай ініцыятывы “Журналісты за талерантнасць”
На бясплатным практычным вэбінары разбярэмся, як праз ШІ збіраць навіны з розных пляцовак, фільтраваць, коратка пераказваць і публікаваць у зручным канале – ад Telegram да e-mail.
Калі: 17 верасня, 17:00-18:00 Варшава | 18:00-19:00 Вільнюс | 19:00-20:00 Тбілісі Для каго: рэдакцый і аўтараў/-к; SMM- і PR-спецыялістаў/-к; усіх, хто хоча навесці парадак у плыні спасылак і аўтаматызаваць руціну.
На вэбінары: Карта інструментаў: n8n як канструктар аўтаматызацый. Крыніцы, сховішчы, каналы дастаўкі. Анлайн-дэма «з нуля» – збярэм базавую схему. Планаванне і надзейнасць (як падабраць частату ў залежнасці ад аб’ёму). Як выкарыстоўваць AI для сумарызацыі, у тым ліку бескаштоўна.
Ддл: 17 верасня, 10:00 Варшава | 11:00 Вільнюс. Даведацца больш