СЁННЯ! BFN:Live #6 — анлайн-#дыскусія “Мікрабюджэтнае кіно: як здымаць у сучасных рэаліях?” → Сетка…

СЁННЯ! BFN:Live #6 — анлайн-#дыскусія “Мікрабюджэтнае кіно: як здымаць у сучасных рэаліях?”

→ Сетка беларускіх кінематаграфістаў/-к BFN запрашае на шосты BFN:Live — стрымы з прафесіянал(к)амі індустрыі.
Гэтым разам на размову пра тое, як сёння можна здымаць фільмы ў Беларусі і выходзіць на фестывалі нават з абмежаванымі рэсурсамі.

Калі: 10 верасня, 20:00 (GMT+2).

Госці падзеляцца сваім досведам і гісторыямі з практыкі, а таксама распавядуць, як працуе інкубатар мікрабюджэтнага кіно ад BFN і якія магчымасці ён адкрывае для аўтараў і аўтарак.
У эфіры:
– Яўген Лыткін — рэжысёр, прадзюсар, вядоўца эфіраў BFN:Live
– Уладзімір Казлоў — пісьменнік, рэжысёр, сцэнарыст
– Аляксандр Гарадко — прадзюсар, рэжысёр дакументальных і ігравых праэктаў.

Далучайцеся да эфіру сёння

навіны | магчымасці | чат | сайт
Instagram | Facebook | Падтрымаць!