→ House of Text (Helsinki) абвясціў набор на трэцюю і апошнюю рэзідэнцыю Text Laboratory (2024-2026) — праект для пісьменнікі/-цы і мастакі/-чкі, якія працуюць з тэкстам.
Для каго: 6 аўтараў/-к і мастакоў/-чак з розных дысцыплін, культурных і моўных кантэкстаў, гатовых даследаваць магчымасці тэкставай культуры, дзяліцца практыкамі і працаваць у камандзе. Працоўная мова — англійская (але тэксты/праекты могуць быць на сваёй мове). Калі: – Анлайн-сустрэчы 8-9 снежня 2025 – Рэзідэнцыя: 29 снежня 2025 – 1 лютага 2026, House of Text, Хельсінкі + фінальны тыдзень з паказам прац на Text Festival.
Прапануецца: – Ганарар 2000 EUR – Пакрыццё падарожжа і пражывання – Падтрымка куратараў/-к (Klaus Maunuksela і Heidi Backström) + варкшопы ад іншых прафесіяналаў/-к.