Тры магчымасці ад CTM Festival 2026 у #Берлін, #Германія→ CTM Festival вяртаецца 23 студзеня – 1 лют…

Тры магчымасці ад CTM Festival 2026 у #Берлін, #Германія
→ CTM Festival вяртаецца 23 студзеня – 1 лютага 2026 з тэмай dissonate < > resonate і адкрыў тры конкурсы: Radio Lab (радыё + лайв), Resynthesising the Traditional (арт-лаб пра традыцыі і гук) і Research Networking Day (даследчыя прэзентацыі).
Пляцоўкі фэста: Berghain, radialsystem, Volksbühne, RSO.Berlin, Morphine Raum і інш.
1⃣ CTM 2026 Radio Lab — новая праца для радыё і сцэны
Для каго: #мастакі/-чкі ў сферах эксперыментальнай музыкі, саўнд-арту, радыё-арту, новай радыёп’есы, перформансу. Фокус на жывом выкананні.
Прапануецца:
– Камісія на 1 новую працу (радыё + лайв) з ганарарам 5 000 EUR
– Прэм’ера на CTM 2026 (Берлін), радыёпрэм’ера ў Deutschlandfunk Kultur (Klangkunst) вясной 2026; паказ(ы) праз ORF (Ö1 / musikprotokoll) увосень 2026.
– Кароткая рэзідэнцыя ў Берліне ў студзені 2026; пакрыццё падарожжа і жылля падчас рэзідэнцыі/фестывалю.
– Тэхнічная падтрымка і суправаджэнне ад CTM і Deutschlandfunk Kultur.
Ддл: 14 верасня, 23:59 (UTC+2, Берлін).
Даведацца больш
2⃣ Resynthesising the Traditional — мастацкая #лабараторыя пра гукавыя традыцыі
6-дзённы лаб у Берліне 26 студзеня – 1 лютага 2026 (з публічнымі кароткімі прэзентацыямі 27 студзеня і заключнай дыскусіяй).
Для каго: #мастакі/-чкі, якія ўжо практыкуюць крытычнае пераасэнсаванне традыцыйных гукавых/музычных практык у сучасным кантэксце (тэхналагічныя, кампазіцыйныя, даследчыя падыходы і інш.). Сола-праекты.
Прапануецца: да 300 EUR на падарожжа, пражыванне і харчаванне на час лабараторыі, Festival Pass CTM 2026, пакрыццё візавых збораў (пры патрэбе).
Ментары: Yara Mekawei і Stas Shärifullá (HMOT) + гасцявыя эксперты.
Пасля лабараторыі — шанец прапанаваць новую працу/даследаванне; да 2 новых прац могуць быць скамісаваныя і паказаныя на CTM 2027.
Ддл: 14 верасня.
Даведацца больш
3⃣ Research Networking Day 2026 — адкрыты конкурс для даследчых прэзентацый
Для каго: магістранты/-кі, аспіранты/-кі і незалежныя маста(ч)кі-даследчыкі/-цы, што працуюць на скрыжаванні аўдыя, мастацтва, медыя, дызайну і тэорыі, і гатовыя да кароткай прэзентацыі (10 хв.) на тэму dissonate < > resonate.
Калі: 31 студзеня 2026.
Прапануецца:
– Міжнародная платформа для абмену ідэямі ў дыскурс-праграме CTM
– CTM 2026 Festival Pass, ланч у дзень прэзентацый і вячэра
– Пазней — магчымасць публікацыі запісу на YouTube/SoundCloud CTM.
*Падарожжа і жыллё не пакрываюцца.
Ддл: 26 кастрычніка 2025, 23:59 (UTC+2, Берлін).
Даведацца больш
навіны | магчымасці | чат | сайт
Instagram | Facebook | Падтрымаць!