1⃣ «Унутраная сіла. Пераадоленне вывучанай бездапаможнасці» – анлайн-#курс ад Нацыі Лідараў
Калі: з 6 траўня.
У фармаце відэалекцый, псіхалагічных практык і вебінараў з псіхолагам вы разбярэцеся, чаму нам так цяжка камусьці адмаўляць; глыбей пазнаёміцеся з самімі сабой – сваімі патрэбамі і рэсурсамі; станеце больш упэўненымі ў сабе і незалежнымі ад чужога меркавання; навучыцеся экалагічна выбудоўваць і абараняць свае і чужыя межы.
Ддл: 3 траўня.
Зарэгістравацца.
2⃣ «Youth SuperPower. Перазагрузка» – #курс для маладых людзей ад OEEC
Калі: з 8 траўня.
Запрашаюць беларусаў_к ад 18 да 35 гадоў, якім цікава развіць свае soft skills, псіхалагічную ўстойлівасць, пагрузіцца ў тэму лідэрства або запусціць уласны праект. Маладыя прафесіяналкі падзеляцца сваім вопытам праз воркшопы, нетворкінгі і відэаўрокі.
Ддл: 6 траўня.
Зарэгістравацца + пачытаць болей на сайце
3⃣ FemMoney 2.0 – #курс па фінансавай пісьменнасці для жанчын
Калі: з 16 траўня.
Падчас курсу вы навучыцеся справядліва падзяляць хатнія абавязкі з партнёрам, размяркоўваць, планаваць і інвеставаць бюджэт, спраўляцца з дыскрымінацыяй на рынку працы.
Ддл: 7 траўня.
Падаць заяўку.
#адукацыя #майстар_клас #грамадскія_праекты