Ты сказаў(-ла) нешта недарэчнае ў размове з сябрамі, і цяпер здаецца, што ўвесь свет рушыць? Не атрымалася купіць любімы фрукт, і ўсё жыццё катком пайшло? Ці, можа, табе здаецца, што іншыя пастаянна думаюць пра цябе нешта непрыемнае? Магчыма, ты сутыкаешся з кагнітыўнымі скажэннямі!
Кагнітыўныя скажэнні — гэта сістэматычныя памылкі ў мысленні, якія могуць ускладняць наша жыццё. На мерапрыемстве мы навучымся заўважаць кагнітыўныя скажэнні і выбіраць, як будаваць адносіны з імі.
Сустрэчу правядзе сертыфікаваная псіхалагіня, якая працуе з тэмай смерці. Яна працуе ў падыходзе тэрапіі прыняцця і адказнасці, фэм- і квір-фрэндлі спецыялістка. Можна ўдзельнічаць ананімна і з выключанай камерай.