BFN:Live — анлайн-#дыскусія пра ролю ШІ ў кіно і аўдыявізуальнай творчасці → Сетка беларускіх кінем…

BFN:Live — анлайн-#дыскусія пра ролю ШІ ў кіно і аўдыявізуальнай творчасці

→ Сетка беларускіх кінематаграфістаў/-к BFN запрашае на першы выпуск новай серыі BFN:Live — стрымы з прафесіянал(к)амі індустрыі.
Калі: 6 жніўня, 20:00 (GMT+2).

Ці можа штучны інтэлект стаць сапраўдным інструментам для кінематаграфістаў — або гэта пагроза творчасці, якую немагчыма ігнараваць?
Удзельнікі падзеляцца канкрэтнымі кейсамі, інструментамі і думкамі пра тое, дзе творцы могуць выкарыстоўваць ШІ ужо сёння — і як не згубіць сябе ў новым тэхналагічным парадку.

У эфіры:
– Яўген Лыткін — рэжысёр, прадзюсар, вядоўца эфіраў BFN:Live
– Влад Крук — сузаснавальнік AI25.studio, стваральнік AI-відэапрадукцыі
– Андрэй Палупанаў — рэжысёр, прадзюсар, аператар, кампазітар і трэнер.

Можна задаваць пытанні падчас эфіру.

Далучайцеся да эфіру заўтра

навіны | магчымасці | чат | сайт
Instagram | Facebook | Падтрымаць!