Peer-to-peer абмены для творцаў і ініцыятываў з рэгіёнаў ад Creative FLIP → Праграма Ambassadors of …

Peer-to-peer абмены для творцаў і ініцыятываў з рэгіёнаў ад Creative FLIP

→ Праграма Ambassadors of Good Practice ад Creative FLIP адкрыла прыём заявак на праграму 5-дзённых абменаў паміж арганізатарамі і ўдзельнікамі культурных ініцыятыў, якія займаюцца аднаўленнем і развіццём рэгіянальных тэрыторый праз мастацтва і супольнасць.

Для каго: некамерцыйныя і камерцыйныя арганізацыі, актыўныя ў культурнай / крэатыўнай сферы; мясцовыя і рэгіянальныя органы ўлады з краін Creative Europe, за межамі гарадоў з насельніцтвам 50 000+; з выразным бачаннем, як творчасць і супольніцкая праца могуць аднавіць або развіваць іх мясцовасць.
Калі: кастрычнік 2025 – сакавік 2026 (дакладныя даты залежаць ад абранага хаста).

Абмен праходзіць у адной з 10 прымаючых арганізацый (Аўстрыя, Ірландыя, Латвія, Італія, Іспанія, Бельгія, Літва, Эстонія) — спіс і профілі хостаў можна паглядзець на сайце.

Прапануецца:
– Падтрымка на дарогу і пражыванне: 350 EUR + 165 EUR/дзень
– Далучэнне да супольнасці Creative FLIP і прасоўванне вашай працы

Ддл: 7 верасня, 23:59 (CET).
Даведацца больш

навіны | магчымасці | чат | сайт
Instagram | Facebook | Падтрымаць!