Валанцёрства ў цэнтры сучаснай культуры A4 у Браціславе | #Славакія
→ A4 – priestor súčasnej kultúry шукае валанцёра/-ку на 4 месяцы (жнівень – снежань 2025) праз праграму European Solidarity Corps (ESC). Асноўная задача — тэхнічная падтрымка падзей (гук, святло, відэа), а таксама дапамога з камунікацыяй, праектамі і арганізацыяй мерапрыемстваў.
Для каго: асобы 18-30 гадоў з краін ЕС / ЕЭЗ або Украіны з добрым веданнем англійскай, адкрытыя да навучання, гатовыя працаваць у культурным асяроддзі. Пажадана — базавыя навыкі працы з Adobe (не абавязкова).
Прапануецца: – Пражыванне (кватэра з іншымі валанцёрамі) – Аплата праезду туды-назад – Праязны на гарадскі транспарт (аплочаны загадзя) і ровар – 350 EUR / месяц – Страхоўка – Навучальныя воркшопы – Магчымасць зрабіць уласны праект.